Tancy Belaruskija

Tancy Belaruskija Tancy Ŭ Paznańcy 🎻
Białoruskie tańce ludowe
Poniedziałek, 19:00, Dragon, Poznań
(1)

З Новым годам, шаноўныя танцоры і музыкі, спевакі, даследчыкі і этнографы ✨Няхай беларуская традыцыйная культура жыве і ...
04/01/2026

З Новым годам, шаноўныя танцоры і музыкі, спевакі, даследчыкі і этнографы ✨

Няхай беларуская традыцыйная культура жыве і запальвае ўсё больш і больш неабыякавых сэрцаў! А «Танцы Ў Пазнаньцы» з радасцю будуць і надалей збіраць, яднаць і далучаць да традыцыі з клопатам і любоўю! 💛 Дзякуй, што вы ёсць!
____
Напярэдадні Новага года ў Познані адбылася святочная танцавальная вечарына! 🪗
🔸Дзякуем Алене Ляшкевіч за шыкоўную лекцыю: "Што такое нематэрыяльная культурная спадчына? Разбіраемся на прыкладзе Калядаў".
🔸Дзякуем Надзеі Бароўка за жывую музыку і палымяныя спевы!
🔸Дзякуем Ганне Шакель за музычную падтрымку і віншуем з дэбютам на цымбалах!
🔸Спадар Макар і спадарыня Liasovich Sviatlana , дзякуем, што праз усю Польшчу прывезлі да нас святочны настрой і надалі сапраўднага каларыту!
🔸Дзякуем усім, хто да нас прыйшоў, прыехаў з іншых гарадоў і краінаў, і хто думкамі быў з намі!!! 27.12.25

*Падзея адбылася пры падтрымцы KUT_Fundacja і Barak Kultury .
Шчыра дзякуем!

Усіх абдымаем і да скорай сустрэчы на танцах! Афіша неўзабаве 👋🏻

27/12/2025

Дзякуй, што былі з намі ўвесь гэты год! 🎻
Кожнае спатканне па панядзелках надавала прагі да жыцця, падтрымлівала ў самыя няпростыя перыяды кожнага асабіста; мы памнажалі нашыя усмешкі, дзяліліся цеплынёю абдымкаў, выраслі ў танцаванні, з асалодай галосім і развучваем усё новыя і новыя спевы.

Нашая супольнасць пашырылася і стала інтэрнацыянальнай! Мы ўдзячныя кожнаму за давер і прысутнасць!!! Без вас не было б і нас ❤️

Прыходзьце сёння на завяршальную сустрэчу гэтага года! Будзе па-каляднаму цудоўна!

📬 15:00, Barak Kultury, Al. Marcinkowskiego 21. Serdecznie zapraszamy wszystkich!
______
Танец "Кракавяк".
На дудзе грае Ilya Sinitsa.

Запрашаем на Калядную вечарыну традыцыйнай беларускай культуры! 🐐🥁🪗На заканчэнне года падрыхтавалі для вас калядныя пада...
25/12/2025

Запрашаем на Калядную вечарыну традыцыйнай беларускай культуры! 🐐🥁🪗

На заканчэнне года падрыхтавалі для вас калядныя падарункі:
📣 лекцыя ад этнографкі Алены Ляшкевіч пра гэты цудоўны час календара з танцавальным і гульнёвым інтэрактывам;
🎼 беларускія танцы пад жывую музыку прыгожых-гарачых дзяўчат;
🎁 навагоднія падаруначкі ад «Танцы ў Пазнаньцы».

З сабою можна браць пачастункі да святочнага стала і добры настрой!!! 🍞🫘🍯

Як патанчыш з намі — прыйдзе новы год з дарамі!
А як заспяваеш — шчасце-радасць спазнаеш!
Прыходзь, не журыся — з кожным цёпла абдыміся!

📅 27.12 (субота), 15:00
Al. Marcinkowskiego 21, Poznań
Вельмі чакаем вас на апошняй вечарыне гэтага года, шаноўныя! Да сустрэчы!

*Лекцыя арганізавана .university пры падтрымцы KUT_Fundacja i Barak Kultury
Шчыра дзякуем♥️

Кілбаскі нізка, Калядкі блізка, а панядзелкі разам з намі — агніска! За кожны павароцік — мандарынку ў роцік! За кожны г...
14/12/2025

Кілбаскі нізка, Калядкі блізка, а панядзелкі разам з намі — агніска! За кожны павароцік — мандарынку ў роцік! За кожны галубец — усміхнецца табе хлапец!
✨ Танчым і спяваем, перадсвяточны настрой ствараем! На майстар-клас запрашаем!

15 снежня, 19:00
Zamkowa 3/5, Poznań (сутарэнне)
Данаты ад 15 зл.

Беларускія танцы на фестывалі «Прадмова» ў Познані 🔥 Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Pradmova” Гэта было яскравае завяр...
22/11/2025

Беларускія танцы на фестывалі «Прадмова» ў Познані 🔥 Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Pradmova”

Гэта было яскравае завяршэнне найлепшага фестывалю. Тупалі, скочылі, спявалі, разгадвалі віктарыну Святланы Liasovich Sviatlana, частаваліся шакаладнай каўбасой Каларыт, віравалі ды пасмяхаліся!
Дзякуем кожнаму, хто завітаў на вечарыну, арганізатарам ды музыкам!

Да новых сустрэч, шаноўныя!
Фота - , Uliana Glagoleva

Эксклюзіўная вечарына з нагоды завяршэння Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Pradmova” 📚Акрамя танцаў, спеваў і традыцыйны...
06/11/2025

Эксклюзіўная вечарына з нагоды завяршэння Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Pradmova” 📚

Акрамя танцаў, спеваў і традыцыйных пачастункаў, вас чакае літаратурна-танцавальная віктарына і прызы 🎁! Чытаць, спяваць і танцаваць — трайная асалода толькі ў гэтую нядзелю!

9 лістапада а 20-й гадзіне
Stary Rynek 56, SARP, Poznań
Уваход вольны, данаты для музыкаў шчыра вітаюцца! Да сустрэчы, шаноўныя сябры!

Узгадаем, як прайшоў фестываль «Zanim Opadną Liście» w październiku (23-25.10) a w nim wieczory autorskie/tematyczne, sp...
03/11/2025

Узгадаем, як прайшоў фестываль «Zanim Opadną Liście» w październiku (23-25.10) a w nim wieczory autorskie/tematyczne, spotkania śpiewacze, instrumentalne, taneczne, kluby festiwalowe i potańcówki.

Шчыры дзякуй арганізатарам, выкладчыкам і музыкам! Мы атрымалі сапраўднае задавальненне і карысныя веды.
Да новых сустрэч! Kulturalny Ruch Oporu

Zanim Opadną Liście -
Muzyczni Autsajderzy 2025
fot. Beata Wencławek / BW Pictures

16/10/2025

Сняданак танцораў: пляшам пад дуду сп. Іллі ☺️
Волін. 5.10.25

- Слава танцорам!- Музыкам слава!Асабліва дзякуем усім музыкам, хто трымаў атмасферу вечара цягам 11 гадзін 🔥 Танцорам, ...
12/10/2025

- Слава танцорам!
- Музыкам слава!

Асабліва дзякуем усім музыкам, хто трымаў атмасферу вечара цягам 11 гадзін 🔥 Танцорам, што апантана тупалі ўвесь той святочны марафон!!!

Да новых сустрэч на Воліне, шаноўныя сябры!!!

Другі «танцавальны рэтрыт» на Воліне адбыўся🔥Шчыры дзякуй за давер да нашай танцавальнай супольнасці і да арганізатараў ...
08/10/2025

Другі «танцавальны рэтрыт» на Воліне адбыўся🔥

Шчыры дзякуй за давер да нашай танцавальнай супольнасці і да арганізатараў фестывалю — Святланы і Макара 🌤️

Каля 40 беларусаў з 7 гарадоў Польшчы сустрэліся на выспе каларытнага горада Волін, і разам у нас атрымалася сапраўднае свята, дзякуй кожнаму ❤️

Спадзяемся, што яшчэ абавязкова пабачымся і тое толькі пачатак добрай традыцыі 🎶

Працяг у наступных допісах*

📢 Uwaga-uwaga! Drodzy tancerze!Dziś białoruskich tańców ludowych nie będzie.Do zobaczenia 22 września.19:00, Plac Wolnoś...
14/09/2025

📢 Uwaga-uwaga! Drodzy tancerze!
Dziś białoruskich tańców ludowych nie będzie.

Do zobaczenia 22 września.
19:00, Plac Wolności.

Шаноўнае танцавальнае спадарства! 📣Запрашаем вас далучыцца да танцавальнага выезду «Танцы ў Пазнаньцы» на Волін!Меркаван...
09/09/2025

Шаноўнае танцавальнае спадарства! 📣
Запрашаем вас далучыцца да танцавальнага выезду «Танцы ў Пазнаньцы» на Волін!

Меркаваны план:
📍 4 кастрычніка
13.00 — грыль, танцы на скансане на свежым паветры пад жывую музыку.
🎻 «Танцы ў Пазнаньцы» прыедуць з музыкамі, але мы радыя ўсім ахвочым зайграць!
☀️ Пры адсутнасці дажджу ідзем на аглядальную вежу Воліна.
19.00 — вячэра, танцы, спевы ў памяшканні.
📍 5 кастрычніка
Выезд падыхаць восеньскім морачкам, пагуляць па лесе.

Умовы начоўкі:
Домік на 6 асобаў — 300 зл. ноч.
Можна размясціцца большай колькасцю пры жаданні (у спальніку на карымаце). У доміку ёсць душ, электрачайнік, магчымасць пагрэць ежу ў мікрахвалеўцы.

🥁 У якасці выдаткаў, калі ласка, заплануйце данаты музыкам.

Для удзелу, калі ласка, запоўніце гугл-форму https://forms.gle/xcHS7NXx9WFaNLP19
(актыўная спасылка ў каментарах).

Не забывайце пазначыць ваш кантакт для сувязі (telegram/WhatsApp), для вырашэння далейшых арганізацыйных пытанняў.

Далучайцеся! Усім будзем радыя! ❤️

Adres

Ul.Zamkowa 3
Poznan
61-768

Strona Internetowa

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy Tancy Belaruskija umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Skontaktuj Się Z Firmę

Wyślij wiadomość do Tancy Belaruskija:

Udostępnij

Kategoria