03/05/2023
Віншуем выдатнага чалавека і гульца Яўгена Папакуля з днём нараджэння!
Зычым моцнага здароўя, сілы духу, невычэрпнага аптымізму і хуткага выхаду на волю!
Яўген Папакуль знаходзіцца пад вартай 266 дзён, жыхар Мінска, 03.05.1994 г.н. Выпускнік Факультэта міжнародных адносін БДУ. Яўген шмат гадоў быў лідэрам гандбольнай зборнай БДУ. Выступаў за гандбольны клуб "Віцязь" у сезоне 2016-2017 гг.
Падтрымаць Яўгена можна лістом па адрасе: СІЗА-1, Мінск вул. Валадарскага 2, 2200.
Абвінавачаны па арт. 342 ч. 1 КК РБ.
Яўгена прызналі вінаватым ва ўдзеле ў трох маршах у жніўні-кастрычніку 2020 года.
Унесены ў спіс экстрымістаў.
Рашэнне суда: 1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.