Apora

Apora Аб'яднанне беларусаў, якія жывуць на тэрыторыі Літвы.

🩺 Беларусы ў Польшчы: не адкладайце здароўе на потым!Калі вы знаходзіцеся ў працэдуры міжнароднай абароны або маеце часо...
16/06/2026

🩺 Беларусы ў Польшчы: не адкладайце здароўе на потым!

Калі вы знаходзіцеся ў працэдуры міжнароднай абароны або маеце часовую абарону ў Польшчы — вы маеце права на БЯСПЛАТНУЮ медыцынскую дапамогу (https://www.petramedica.pl/opieka-medyczna-dla-cudzoziemcow).

Гэта датычыцца не толькі тэрапеўта, але і кансультацый вузкіх спецыялістаў, стаматалогіі, неабходных лекаў і іншых паслуг.

Куды звяртацца для запісу і кансультацый:
☎️ +48 22112 0206
💬 [email protected]

Беражыце сябе! Падзяліцеся гэтым пастом з тымі, каму гэта важна прама зараз. 🙏

🛡Крок наперад: новае імя для новай сілыЧатыры гады таму мы абралі імя ў гонар агульнай гісторыі нашых народаў. Чатыры га...
21/05/2026

🛡Крок наперад: новае імя для новай сілы

Чатыры гады таму мы абралі імя ў гонар агульнай гісторыі нашых народаў. Чатыры гады мы даказваем — не словам, а справай — хто мы ёсць: падтрымліваем беларускіх ваяроў, што змагаюцца за свабоду Украіны і Еўропы, стаім побач з ветэранамі, калі ім цяжка, трэніруемся, арганізоўваем, будуем жывыя сувязі паміж людзьмі.

Пры ўсім гэтым нам даводзілася зноў і зноў тлумачыць, кім мы не з’яўляемся. Інфармацыйныя атакі, палітычныя спекуляцыі, спробы выкарыстаць наша імя — каму для ўнутранага парадку дня ў Літве, каму для таго, каб разбурыць салідарнасць паміж нашымі народамі.

Мы выстаялі пад ціскам правакацый беларускіх спецслужбаў, недальнабачных палітыкаў-папулістаў. Нас не зламалі. Мы працягваем сваю дзейнасць. Але мы зрабілі высновы. Мы змяняем імя паводле ўласнага рашэння — таму што выраслі.

Сёння мы абвяшчаем новае імя клуба: APORA / Atrama.

Па-беларуску і па-літоўску — адно слова, адзін сэнс: апора. Мы працягнем быць апорай для беларускай дыяспары тут, у Літве. Апорай для нашых добраахвотнікаў. Апорай для сяброў — беларускіх і літоўскіх — якія вераць, што нашы народы мацнейшыя разам.

Мы застаёмся тымі ж людзьмі. З тымі ж каштоўнасцямі. З той жа рашучасцю. Проста цяпер у нас ёсць імя, якое адчыняе дзверы, а не патрабуе тлумачэнняў.

Гэта не крок назад. Гэта рух наперад і развіццё. Калі найважнейшае — гэта рука, працягнутая суседу дзеля супрацы і даверу.

🕯 Загінуў беларускі добраахвотнік Ціхан «Франц» Клюкач​9 траўня 2026 года падчас выкананьня баявога заданьня ва Украіне ...
19/05/2026

🕯 Загінуў беларускі добраахвотнік Ціхан «Франц» Клюкач

​9 траўня 2026 года падчас выкананьня баявога заданьня ва Украіне загінуў былы палітвязень Ціхан Клюкач, паведамілі ягоныя пабрацімы.

⚪️🔴⚪️​Гонар і вечная памяць!

🇱🇹 Літва уводзіць сацыяльныя гарантыі для добраахвотнікаў і валанцёраў​Сейм прыняў важныя змены ў закон аб медстрахаванн...
18/04/2026

🇱🇹 Літва уводзіць сацыяльныя гарантыі для добраахвотнікаў і валанцёраў

​Сейм прыняў важныя змены ў закон аб медстрахаванні (Sveikatos draudimo įstatymas № I-1343). Цяпер дзяржава будзе аплачваць страхоўку тым, хто выязджаў на фронт ці з валанцёрскай місіяй.

☑️ ​Што гэта мяняе на практыцы?

​➕ Няма даўгоў па PSD. Раней пасля вяртання з фронту людзі атрымлівалі велізарныя рахункі за «прапушчаныя» месяцы.
➕ Страхоўка не знікае. Нават калі вы доўга былі па-за Літвой, вы застаяцеся ў сістэме.
➕ Гарантаваная дапамога. Доступ да шпіталізацыі, аперацый і рэабілітацыі застаецца адкрытым адразу па вяртанні.

🛡​Чаму гэта перамога?

Да гэтага часу валанцёры і добраахвотнікі часта апыналіся ў «шэрай зоне»: паехаў дапамагаць — вярнуўся без правоў на медыцыну і з фінансавай запазычанасцю.

"Маральны абавязак Літвы — дапамагчы людзям, якія ахвяруюць сабой, сваім часам і нават рызыкуюць жыццём, дапамагаючы абаронцам Украіны" - адзначыў былы міністр абароны Літвы Laurynas Kasčiūnas.
____________

🇱🇹Lietuva įveda socialines garantijas savanoriams

​Seimas priėmė svarbius Sveikatos draudimo įstatymo (Nr. I-1343) pakeitimus. Nuo šiol valstybė apmokės draudimą tiems, kurie vyko į frontą arba dalyvavo savanoriškose misijose.

​☑️ Ką tai keičia praktiškai?

➕️ ​Nėra PSD skolų. Anksčiau grįžę iš fronto asmenys gaudavo milžiniškas sąskaitas už „praleistus“ mėnesius.
➕️ ​Draudimas nenutrūksta. Net jei ilgą laiką buvote išvykę iš Lietuvos, išliekate sistemoje.
➕️ ​Garantuota pagalba. Galimybė gauti hospitalizaciją, operacijas ir reabilitaciją išlieka atvira iškart grįžus.

​🛡 Kodėl tai pergalė?

​Iki šiol savanoriai dažnai patekdavo į „pilkąją zoną“: išvyko padėti – grįžo be teisės į medicinos paslaugas ir su finansinėmis skolomis.

​„Ukrainos gynėjams padedantys medikai, slaugytojai, paramedikai aukoja save, savo laiką ar net rizikuoja savo sveikata ar gyvybe. Mūsų valstybės moralinė pareiga padėti tokiems žmonėms“, – pažymėjo buvęs Lietuvos krašto apsaugos ministras Laurynas Kasčiūnas.

Address

Vilnius

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Apora posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Shortcuts

Share